Старонка:З палёў Заходняй Беларусі (1927).pdf/67

Гэта старонка не была вычытаная

ВОСЕНЬ

Глухой, таемнай сьцежкай
Падкралася за летам,
Уселася на ўзьмежку
І занудзіла сьветам.

Няўпынна, безнадзейна,
Сьлязьмі, як мак, драбнютка
Заплакала нявейна,
Маркотна і няхутка.

І з ёю разам хмары
Заплакалі дажджамі,
Навісьлі шопай хмарай
Над вёскамі, палямі.

І то-ж бо: — неласкава,
Пустэльна поле гола.
Ў стагох стаіць атава,
І пушча жоўта-квола.