Старонка:З палёў Заходняй Беларусі (1927).pdf/68

Гэта старонка не была вычытаная

Ў паветры мятульжыцца
Убор вясны раскошні,
Кружляючы, лажыцца
Бясшумны ліст апошні.

Рабіна ўжо чырвона,
Ня чуць птушых сьпяваньняў, —
І ў мяккіх шэрых тонах
Настрой ціхі кананьня.

І на кустох, на руні,
На йржоньні павуценьні:
І за гумном, за пуняй
Дрыжаць даўжэй суцені.

І сонца слаба ўсьмешка, —
Як мара, небарача,
Бо восень, вось, на ўзьмежку,
Бо восень плача, плача…

1924 г.

|}