Старонка:З палёў Заходняй Беларусі (1927).pdf/69

Гэта старонка была вычытаная

∗     ∗

Чырванее заход ад марозу,
Пад нагамі парыпвае сьнег;
Быццам чорная думка, з пагрозай
Змрок паўзе, выглядае з-пад стрэх.
К ночы вецер падняўся у боры
І бушуе з канца у канец,
А на вокнах зьявіліся ўзоры…
Гэй, пара запаліць каганец!
Доўгі вечар зімовы, бяз меры,
Песьням ветру ўважаць немага…
Сьлізкай гадзінай, вузкай і шарай,
Аблягае ля сэрца туга…

1922 г.