Старонка:З палёў Заходняй Беларусі (1927).pdf/77

Гэта старонка не была вычытаная

∗     ∗

Твае блакітнасьці нязьменны,
Нязьменна хараство тваё.
А я атруты келіх пенны
Разьліў якраз ў жыцьцё маё.

Душа, адданая прынадзе,
Цяжкой і горкай, як палын,
Забыўшыся ў карчомным чадзе,
Ўбірае пах густы нізін.

Мяцеліцы ў жмут паспляталі
Без падзяленьня ночы й дні;
І брудна-жоўтай плямай сталі
Сьвятло й электрыкі агні.

І нецьвярозы і распусны
Запамятаў тваё імя,
І не адны галубіў вусны,
І не з адной схадзіўся я.