Старонка:З палёў Заходняй Беларусі (1927).pdf/81

Гэта старонка не была вычытаная

∗     ∗

Крыху ўзрушаны і рады,
Спатыкаюся з табой,
І цьвітуць твае пагляды
І ўва мне і нада мной…

Ты варожыш, ты чаруеш,
О, чароўная, бы сьвіт,
Абяцала — падаруеш
Губ вясёлых аксаміт.

І вясною веюць пасмы
Хмелю сьветлага валос;
Ўступаем ў сьветлы пас мы, —
З намі, з намі сьветлы лёс.

З намі кволасьць, з намі казкі,
Лятуценьняў лёгкі лёт.
Пацалункаў плюскат, ласкі, —
Ўсё у адзіны карагод.

Толькі мовіць мне нясьмела
Ўсё пабожна, што таю,
Толькі ўзяць рукой зьнямелай
Руку дробную тваю…