Старонка:З палёў Заходняй Беларусі (1927).pdf/89

Гэта старонка не была вычытаная

∗     ∗

Хто там паклікаў? Сьпяшаю за кiм?
Хто так ўладарна й нячутна?
Ты, незнаёмая, правам якім,
Сілай якою магутна?

Доўгі з пытаньнем супынен пагляд,
Чорныя вочы — вугольлі.
Кроўю і крозай закляты — ўжо фат,
Сьледам імкну мімаволі.

Ўсё заўважаецца — шэрасьць, туман,
Рух людзі вуліцай хуткі.
Гнуткі, паветравы ўсьлізвае стан,
Крок яе лёгкі і пруткі.

Вось азірнулася — полымя з воч,
Профіль спакойны-ж і тонкі.
Профіль… і бегчы?.. як сьмешна!.. А, проч!
Боль, як і радасьці, — звонкі!

Сэрца, замоўкні, ўзрушэньне, адрынь!
Дзіўнай мне мерай ты мерыш.
Бiцца, маё неразумнае, кiнь!
Як немагчымаму верыш?

1924 г.