Старонка:З палёў Заходняй Беларусі (1927).pdf/9

Гэта старонка была вычытаная

АД ВЫДАВЕЦТВА

Лічым патрэбным даць да гэтага зборніку невялічкую ўвагу з тэй прычыны, што ў чытачоў часамі можа вынікнуць пытаньне адносна тэматыкі зборніку.

Творы, зьмешчаныя ў гэтым зборніку, напісаны аўтарам жывучы за межамі Савецкай краіны, у Заходняй Беларусі, якая знаходзіцца ў няволі пад абсацам польскага пана, а таксама ў буржуазнай Чэхаславаччыне.