Старонка:З палёў Заходняй Беларусі (1927).pdf/94

Гэта старонка не была вычытаная

III

Жыцьцём, жыцьцём, як хісткай кладкай,
Бурліцца, пеніцца вада…
Ты нада мною вееш згадкай,
Мая-ж няроўная хада.

Як месяц воблік гэны бледы,
І жах базьлітасна жане.
Куды? Навошта? — скуль мне ведаць!
Мой лёс злажылі без мяне.

Пусьцілі — йдзі (жыцьцём, бы кладкай!)
Пакутуй гэтта хоч ня хоч.
І вось, нядужы над загадкай,
Я паклякаю ў цемру, ў ноч.

І каб ня сны ў душы прапаснай,
Які-б ён сэнс таго быцьця,
І каб ня ты з усьмешкай яснай,
Усьмешна-ясная мая!