Старонка:З пушкі на Луну.pdf/113

Гэта старонка была вычытаная

вязкі і коўкі; яго лягчэй свідраваць і лягчэй адліваць ва ўсякія формы; калі-ж яго выплавіць на дрэвавым вугалі, дык атрымоўваецца гатунак найлепшай якасці для пушак, для цыліндраў паравых машын і гідраўлічных прэсаў, г. зн. наогул для вырабаў, якія павінны мець вялікую пругкасць.

Аднак, і такі чыгун не зусім добры, — галоўным чынам з прычыны сваёй неаднастайнасці, калі ён быў пераплаўлены толькі адзін раз. Яго ачышчаюць, ці рафініруюць, пры дапамозе паўторнага плаўлення, у час якога можна ачысціць яго ад апошніх крэмністых прымесей.

Першая плаўка жалезнай руды, намечанай для калумбіяды, рабілася ў доменных печах Гольдспрынгскага завода. У судакрананні з вугалем і крэмнезёмам, раскаленымі да надзвычай высокай тэмпературы, вадкі метал пранізваецца вугляродам, злучаецца з ім і ператвараецца ў чыгун.

Адліванне патрэбнай колькасці чыгуна было закончана ў красавіку. Цяпер трэба было адправіць яго ў Фларыду.

Справа ішла аб 60 тысячах тон металу; перавозка яго па чыгунцы каштавала-б вельмі дорага; акрамя таго, чыгунка не даходзіла яшчэ да Тампа, давялося-б перагружаць гэту велізарную масу і перавозіць яе на конях да Стонзхіла. Гэта мерапрыемства выклікала-б велізарныя дадатковыя выдаткі і значна затрымала-б дастаўку; увогуле перавозка каштавала-б столькі, колькі сам чыгун.

Таму вырашана было зафрахтаваць у Н’ю-Йорку спецыяльныя караблі і нагрузіць іх брускамі чыгуна. Патрэбна было не менш шасцідзесяці суднаў, — у сярэднім па тысячы тон.

3 мая гэты чыгунны флот вышаў з н’ю-йоркскіх праходаў у Атлантычны акіян, завярнуў на поў-