Старонка:З пушкі на Луну.pdf/159

Гэта старонка была вычытаная

прывітанні ў самых далёкіх радах; доўга сам Мішэль Ардан не мог гаварыць сваю пераможную прамову.

— Вы добра разумееце, мае мужныя прыяцелі, — загаварыў зноў аратар, — што я толькі злёгку закрануў гэта пытанне: я прыехаў сюды не для таго, каб чытаць публічныя лекцыі ці абараняць вучоныя дысертацыі, тым больш, што я зусім не вучоны! Ёсць яшчэ цэлы рад доказаў у карысць заселенасці светаў. Я іх пакіну ўбок, але дазвольце мне спыніцца толькі на адным. Людзям, якія сцвярджаюць, што планеты не заселены, трэба адказаць так: «Можа вы былі-б правы, калі-б даказалі, што Зямля ёсць найлепшы з светаў, а гэтага нельга даказаць». У Зямлі ўсяго адзін спадарожнік, а ў Юпітэра, Урана, Сатурна і Нептуна — іх па некалькі, гэта дае гэтым планетам некаторыя выгоды, якіх недастае Зямлі. Але што асабліва нязручна на Зямлі, гэта нахіл яе восі да арбіты. Адсюль бывае няроўнасць дзён і начэй і прыкрая рознастайнасць пораў года. На нашым нешчаслівым шары мы ўзімку мерзнем ад холаду, улетку пячэмся пад сонечнымі праменнямі, ныем ад духаты: Зямля — спецыяльная планета насмаркаў, запаленняў і ўсякай прастуды! Іншая справа на Юпітэры, напрыклад, вось якога амаль перпендыкулярна да плоскасці яго арбіты! Там для аднаго і таго-ж месца планеты няма скачкоў цяпла і холаду. Тэмпература мяняецца толькі па паясах. Там каля зкватара пояс безупыннага лета; ёсць паясы восені ці вясны і паясы вечнай зімы — каля полюсаў. Кожны жыхар Юпітэра можа выбраць клімат, які яму падабаецца, і ўсё сваё жыццё не баяцца перамен надвор’я ці, прынамсі, тэмпературы. Вы, вя-