Старонка:З пушкі на Луну.pdf/220

Гэта старонка была вычытаная

добра было-б узяць сякую такую скацінку: быка і карову, пару конікаў ці аслоў. Яны маглі-б служыць там уючнымі жывёламі і, акрамя таго, безумоўна аздобілі-б сабой лунныя пейзажы.

— Твая праўда, дарагі Ардан! — адказваў Барбікен. — Але наш вагон не можа быць нават малым каўчэгам. Трэба лічыцца з граніцамі магчымага.

Аднак, Ардану ўсё-ж удалося, хаця часткова, ажыццявіць свае каланізатарскія імкненні. Пасля доўгіх спрэчак і Барбікен, і Ніколь згадзіліся, што можна змясціць двух сабак — выдатнага паляўнічага, уласнасць Ніколя, і дзіўнага н’ю-фаундлендскага сабаку вялікай сілы.

Згадзіліся ўзяць і некалькі скрынак насення найбольш карысных раслін, але не ўзялі тых мяшкоў з садовай зямлёй, якую Ардан лічыў неабходнай для першага пасеву зямнога насення на Луне. Ардан задаволіўся тым, што яму дазволілі ўзяць з дзесятак саджанцаў карысных дрэў; пры добрай іх упакоўцы ў саломе яны занялі зусім мала месца ў адным з куткоў «вагона».

Заставалася вельмі важнае пытанне аб харчах, бо неабходна было лічыцца з магчымасцю поўнай адсутнасці раслін і жывёлы на Луне. У гэтым пытанні і Барбікен быў прыхільнікам «вялікай колькасці», застаючыся, аднак, строгім прыхільнікам эканоміі прасторы ў «вагоне». Доўга думаючы над тым, як узяць «найбольшую колькасць харчоў пры найменшым іх аб’ёме», ён дасягнуў таго, што ў вагоне аказаўся склад харчоў на круглы год.

На першы погляд гэта можа здацца не толькі дзіўным, але і зусім непраўдападобным, хаця зразумела, што харчы маглі складацца толькі з кан-