Старонка:З пушкі на Луну.pdf/228

Гэта старонка была вычытаная

пейцы ўзяліся-б есці іх «класічныя стравы», накшталт падлівы з жаб, смажанай малпы, печаных двухутробаў, янота «крывянога» — «па-англійску» ці падсмажаных біточкаў з койпуса (парода бабра).

Затое якіх толькі напіткаў не падавалі да гэтых цяжкіх страў! А колькі іх выпілі! У рэстаранах, барах і ўсякіх харчэўнях на паліцах і сталах красаваліся шчыльныя рады шклянак, кубкаў, графінаў і збаноў самых рознастайных размераў і вычурных форм, змешаных са ступкамі для драблення цукру і пучкамі саломінак, праз якія «цягнуліся» напіткі ў горла шматлікіх спажыўцоў. Каля абедзеных сталоў быў нязносны шум і гам ад бесперапынных прапаноў і крыкаў гандляроў напіткамі.

— Мятнае ахалоджваючае! Каму мятнага халоднага? — крычаў адзін аглушліва-звонкім голасам.

Сангары на бардоскім віне! — пішчэў у той-жа час падлетак.

Джын-слінг, джын-слінг! — роў трэці.

Брэндзі-смеш, брэндзі-смеш! — паўтараў увесь час чацверты, не мінаючы ніводнага стала.

— Хто хоча сапраўднага мятнага ахалоджваючага па апошняй модзе? — І спрытны гандляр «апошняй модай» тут-жа перад усімі, быстра, як умелы штукар, кідаў у шклянкі кавалкі цукру, лімона, свежага ананаса, тоўчанага лёду, ліў туды настойку зялёнай мяты, кан’як і ваду, рыхтуючы смачны і сапраўды халодны напітак.

У звычайныя дні гэтыя перакрыжныя і ўзбуджальныя крыкі, накірованыя да распаленых прысмакамі жыватоў і глотак, мелі надзвычайчы поспех: напіткі паглыналіся ў вялікай колькасці,