Старонка:З пушкі на Луну.pdf/286

Гэта старонка была вычытаная

11 000 метраў! Цяпер зразумела, чаму мы маглі сустрэць другога спадарожніка пасля трынаццаці мінут палёту: ён абарачаецца на адлегласці 8 140 кілометраў ад Зямлі.

— У гэтым нельга сумнявацца! — усклікнуў Ніколь.

— О, мой мілы Ніколь, — усклікнуў Барбікен з урачыстым выглядам, — мы не загінем!

— Ёсць! — спакойна сказаў Ардан. — Ну, калі выратаваны, то можна ўзяцца і за снеданне!

Ніколь сапраўды не памыліўся: пачатковая скорасць снарада была значна большай за тую, якую вылічылі кембрыджскія астраномы.

Супакоіўшыся пасля ілжэтрывогі, нашы падарожнікі расселіся за сталом і пачалі снедаць. Усе елі з вялікім апетытам і весела гутарылі аб усякай усячыне.

— Чаму-б гэта нам і не дасягнуць сваёй мэты? — цвярдзіў Мішэль Ардан. — Мы-ж усе яшчэ ляцім. Нішто нам не можа перашкодзіць: камення на нашай дарозе, спадзяюся, не будзе. Выбраны намі шлях лепшы за шлях карабля, якому даводзіцца рассякаць хвалі акіяна, лепшы і за шлях аэрастата, які плыве ў паветры па напрамку ветра. Аднак караблі прыходзяць, куды ім трэба, аэрастаты падымаюцца на вялікія вышыні — чаму-б і нам не дабрацца да Луны?

— Май толькі цярплівасць, дабярэмся, — адказваў Барбікен.

— Так! Неабходна дасягнуць мэты для гонару амерыканскага народа, — дадаў натхнёны Ардан, — адзінага народа, які толькі здольны на такую справу, адзінага народа, у якога мог з’явіцца Барбікен. А ці ведаеце вы, аб чым я думаю: цяпер, калі нам зусім няма аб чым клапаціцца, чым-бы