Старонка:З пушкі на Луну.pdf/29

Гэта старонка была вычытаная

крыць апошнія таямніцы спадарожніка Зямлі. Калі і былі сумненні ці баязнь, дык зусім іншага парадку, і то толькі ў вельмі нямногіх палітыканаў (яны ёсць нават у Злучаных Штатах): гэтых вельмі празорлівых паноў ужо трывожылі вынікі заваёвы Луны — іх уплыў на палітычную роўнавагу Еўропы і Злучаных Штатаў.

Але ні адзін газетны лісток не сумняваўся ў магчымасці здзяйснення «вялікага пачыну» Барбікена. Зборнікі, брашуры, «агляды» ўсіх таварыстваў — навуковых, літаратурных і нават рэлігійных — гаварылі з упэўненасцю аб яго поспеху. Бастонскае таварыства прыродазнаўства, Ольбенскі амерыканскі саюз навук і мастацтваў, Н’ю-йоркскае геаграфічнае і статыстычнае таварыства, Філадэльфійскае філасофскае таварыства, Смітсаніянскі інстытут у Вашынгтоне, — адным словам, усе выдатныя навуковыя ўстановы Злучаных Штатаў паслалі Пушачнаму клубу не толькі віншаванні, але і прапановы грошай і ўсялякай дапамогі.

Ніколі вучоны праект не меў столькі прыхільнікаў, як барбікенаўскі. Ён не сустрэў ні сумненняў, ні баязні, ні хістанняў; у Злучаных Штатах ён не быў абсмеяны ні ў карыкатурах, ні ў вершаваных пародыях, якія пасыпаліся-б градам на такі праект — пусціць ядро на Луну, — калі-б яго прапанавалі ў Ёўропе і, асабліва, ва Францыі. У Амерыцы здзекі такога роду сустрэлі-б усеагульнае абурэнне, і не здабраваць-бы іх аўтарам: ёсць рэчы, з якіх у Амерыцы нельга смяяцца. Таму Імпі Барбікен адразу стаў адным з найвялікшых грамадзян Злучаных Штатаў. Вось адзін з прыкладаў яго папулярнасці.

Праз некалькі дзён пасля славутага паседжання Пушачнага клуба антрэпрэнёр адной англійскай