Старонка:З пушкі на Луну.pdf/292

Гэта старонка была вычытаная

было выкінуць у прастору, усёроўна, як маракі кідаюць у мора трупы людзей, што памёрлі на караблі. Уся аперацыя закончылася вельмі хутка: Ніколь з Барбікенам асцярожна вынялі аконныя балты, а ўсхвалёваны Мішэль за гэты час падрыхтаваўся кінуць сабаку. Акно адчынілася, і верны друг Дыяны паімчаўся ў пустую прастору.

3 снежня пражылі без усякіх прыгод, і прэзідэнт пераканаўся, што снарад хаця і з паменшанай скорасцю, усё-ж прадаўжае набліжацца да Луны.


РАЗДЗЕЛ VІ

Пытанні і адказы

На другі дзень, 4 снежня, хранометры паказвалі пяць гадзін зямной раніцы, калі падарожнікі прачнуліся; з часу вылету мінула ўжо пяцьдзесят чатыры гадзіны.

Мяркуючы па часу, выявілася, што яны прасядзелі ў сваім снарадзе толькі на пяць гадзін восем мінут больш паловы ўсяго вызначанага тэрміну, між тым снарад ужо адляцеў амаль на сем дзесятых адлегласці між Зямлёю і Луною.

Калі яны паглядзелі на Зямлю праз ніжняе акно, яна здалася ім цёмнай плямай, — ужо не было відаць ні сярпа, ні попельнага святла. На другі дзень трэба было чакаць «новазямелля», у той самы час, калі Луна ўвойдзе ў апошнюю квадру. Зверху начное свяціла ўсё набліжалася і набліжалася да лініі, апісваемай снарадам, і сустрэча павінна была адбыцца ў вызначаны тэрмін.

Усюды навокал, на цёмным небе, было мноства бліскучых кропак, якія, здавалася, паволі