Старонка:З пушкі на Луну.pdf/301

Гэта старонка была вычытаная

тым вагоне — нібы ў турме! Якая, мабыць уцеха — адчуваць, што вісіш так у прасторы! Каб на яго ліха, кожная птушка можа пазайздросціць — ды і зразумела: тут ужо крыллямі махаць не трэба, проста ляціш сабе, ды і толькі!

— Марыш, мілы! — сказаў Барбікен. — А чым-бы ты там дыхаў?

— І то праўда! Праклятае паветра, яго тут, як назнарок, і няма!

— А калі-б яно і было, дык замерз-бы адразу.

— Выходзіць, што думка, якая прышла ў маю галаву, сапраўдная бязглуздзіца?

— З гэтым нельга не згадзіцца.

— Значыцца, запёртым яшчэ прыдзецца пасядзець?

— Прыдзецца.

— Ай! — закрычаў шалёна Мішэль.

— Што здарылася? — спытаў Ніколь.

— Я адгадаў, што за ўяўны балід ляціць побач з намі!

— Што-ж гэта, па-твойму? — запытаў старшыня Пушачнага клуба.

— Гэта наш верны Спутнік, прыяцель Дыяны!

Пачалі ўглядацца і сапраўды пераканаліся, што памяты, нікім не пазнаны спачатку, уяўны мяшок быў труп Спутніка: няшчасны сабака застаўся верным сваім гаспадарам і не пакінуў іх…


РАЗДЗЕЛ VІІ

Хвіліна ап’янення

Толькі пры незвычайных умовах можна было назіраць такую нябачаную, дзіўную, але, разам з тым, і лёгка вытлумачальную з’яву. Гэта так