Старонка:З пушкі на Луну.pdf/429

Гэта старонка была вычытаная

Першы па часу твор, трактуючы такі сюжэт, з’яўляецца ў ІІ стагоддзі нашай эры і належыць грэчаскаму пісьменніку Лукіяну Самасацкаму. У адным са сваіх сатырычных твораў ён расказвае, што ў час марскога плавання смерч наляцеў на яго карабль і падняў яго на вышыню 3 000 стадый. З гэтага моманту карабль ужо нёсся па небе і, пасля 7-дзённага блукання, прычаліў да круглага бліскучага вострава: гэта і была Луна… Як бачым, тут няма і ценю навуковай праўды.

Настолькі-ж недарэчны для чытача нашага часу і спосаб падарожжа на Луну іспанскага пісьменніка Дамініка Ганзалеса («Свет Луны», 1648 г.), расказваючага, што ён даляцеў да нашага спадарожніка (і назад) на дзікіх лебедзях; падарожжа працягвалася 12 дзён.

Аўтар вышаўшага незадоўга да таго англійскага «Разважання аб новым свеце і іншых планетах» (1640 г.), епіскап Вількінс, таксама не задумваецца аб спосабе палёту на Луну: «Трэба, — кажа ён, — або прырабіць сабе крыллі і ляцець, як птушка, або ўзабрацца на спіну велічэзных птушак, якія, як расказваюць, плодзяцца на Мадагаскары (моа?), або, урэшце, зрабіць лятаючую калясніцу, падобную да таго драўлянага лятаючага голуба, які некалі быў зроблены Архітам[1]».

Даравіты зямляк Жуля Верна, славуты сатырык Сірано-дэ-Бержэрак, у сваім «Падарожжы на Луну» (1649 г.) прымяніў наступны спосаб: абвязаў сябе мноствам склянак, якія Сонца нагрэла настолькі сільна, што прыцягнула іх да сябе разам з падарожнікам, накшталт таго, як сонечныя

  1. Грэчаскі матэматык ІV стагоддзя да нашай эры.