Старонка:З пушкі на Луну.pdf/436

Гэта старонка была вычытаная

у першую секунду, ядро будзе рухацца ўжо па нязамкнутай крывой (парабале), ніколі не вяртаючыся да выходнага пункта.

Як бачым, закінуць ядро з пушкі на Луну тэарэтычна магчыма. Для гэтага неабходна — пры адсутнасці атмасферы — кінуць яго з пачатковай скорасцю каля адзінаццаці кілометраў у секунду, а пры наяўнасці атмасферы — з яшчэ большай скорасцю.

Жуль Верн і выкарыстаў гэту тэарэтычную магчымасць, якую ніхто да яго не здагадаўся прымяніць да міжпланетнага пералёту. У яго вельмі добра прадумана гэта ідэя; супроць магчымасці закінуць пушачнае ядро на Луну маецца толькі адно практычнае супярэчанне: пачатковая скорасць снарадаў сучасных пушак не дасягае паказанага рубяжа — адзінаццаці кілометраў у секунду. Але гэта — пытанне тэхнікі. Незадоўга да сусветнай вайны пачатковая скорасць гарматных снарадаў была ўсяго 500 метраў. К пачатку вайны яна ўжо даходзіла да 700 метраў, к канцу вайны германцы абстрэльвалі Парыж на адлегласці 120 кілометраў, даючы ядрам пачатковую скорасць 2 000 метраў. Праўда, парахавая пушка ніколі не зможа выкінуць снарад са скорасцю 11 кілометраў у секунду. Аднак, калі верыць паведамленням друку, у Францыі распрацаван праект электрычнай пушкі з пачатковай скорасцю 5 000 метраў у секунду: з такой гарматы можна будзе з любога пункта зямнога шара ўзяць пад абстрэл усю нашу планету. Ад пяці тысяч кілометраў да адзінаццаці ці дванаццаці тысяч, неабходных для перакідання снарада на Луну, дыстанцыя не такая ўжо вялікая.