Старонка:З пушкі на Луну.pdf/443

Гэта старонка была вычытаная

тых імі рэзультатах, трэба думаць, што канчатковы поспех ужо недалёка.

Другі этап — паштовыя ракеты дальняга следавання. Перакідванне пошты пры дапамозе магутных вадкасных ракет можа адбывацца з нечуванай да гэтага часу скорасцю. Вось даныя для некалькіх ліній, якія могуць быць абслужаны такой поштай:

Берлін — Парыж за 5 мінут,

Берлін — Н’ю-Йорк за 25 мінут,

Берлін — Токіо за 40 мінут,

і наогул у любы пункт зямнога шара — менш чым за гадзіну. Пры вазе паштовай ракеты ў 5 тон, яна зможа несці з сабою столькі карэспандэнцыі, што кошт перасылкі будзе складаць усяго некалькі капеек за кожнае пісьмо. Між тым ракетнае перакідванне пісем акажацца больш хуткім, чым работа тэлеграфа. Калі-б змест некалькіх тысяч пісем перадаць у Амерыку слова за словам, то тэлеграфу патрабавалася-б некалькі сутак. А ракета перакідвае іх цераз акіян за поўгадзіны. Такая пошта, разумеецца, таксама будзе справай выгоднай. Ракетная пошта для вельмі кароткіх адлегласцей ужо ажыццёўлена ў Аўстрыйскіх Альпах.

Трэці этап — пілотная ракета дальняга следавання для звышхуткага падарожжа цераз акіян. Скорасць перамяшчэння тут такая-ж, як і для паштовых ракет, г. зн. круглым лікам 10 тысяч кілометраў за гадзіну. Такая неймаверная скорасць магчыма таму, што «ракетаплан» паляціць не праз шчыльную атмасферу, а, прынамсі, большую частку свайго шляху вельмі высока, у незвычайна разрэджаных слаях паветра, якія ані не перашкаджаюць хуткаму перасоўванню.