Старонка:З пушкі на Луну.pdf/64

Гэта старонка была вычытаная

не падлягаюць ніякаму сумненню: я прысутнічаў пры выпрабаваннях гэтых гармат і асабіста падпісваў у артылерыйскім камітэце пратаколы аб доследнай стральбе з гэтых гармат.

— Зусім правільна, — пацвердзіў генерал.

— З гэтых даных, — казаў далей маёр, — вы бачыце, што колькасць пораху ў снарадзе не павялічваецца прапарцыянальна вазе ядра. Так, у звычайных пушках на ядро ў 24 фунты — 16 фунтаў пораху, г. зн. вага пораху павінна складаць дзве трэціх вагі ядра. Таму, калі-б між вагой ядра і вагой пораху існавалі пастаянныя адносіны, зарад пораху ў калумбіядзе Родмэна (на поўтоннае ядро) павінен быў-бы раўняцца 333 фунтам; між тым аказваецца дастатковым усяго 160 фунтаў, г. зн. менш палавіны.

— Да якога-ж вываду вы прыходзіце? — запытаў старшыня.

— Дарагі маёр, — умяшаўся Мастон, — калі давесці вашу тэорыю да лагічнага канца, дык выйдзе, што пры вельмі вялікай вазе ядра можна зусім абыйсціся без пораху?..

— Мой дружа Мастон жартаўлівы нават у самых сур’ёзных пытаннях, — засупярэчыў маёр, — але няхай ён супакоіцца: я для нашай калумбіяды прапаную такую колькасць пораху, якая цалкам задаволіць яго артылерыйскае самалюбства. Аднак, перш за ўсё я лічу неабходным устанавіць, што ў час нашай вайны, пасля цэлага раду доследаў з самымі вялікімі пушкамі, колькасць пораху на зарад была скарочана да адной дзесятай вагі ядра. Вы бачыце, якая гэта велізарная розніца з існаваўшымі раней адносінамі ў дзве трэці.

— Маёр праўду кажа, — пацвердзіў генерал Морган, — але пытанне аб колькасці пораху залежыць