Старонка:З пушкі на Луну.pdf/68

Гэта старонка была вычытаная

— Уласцівасці піраксіліна, — сказаў Барбікен, — для нас асабліва каштоўны. Па-першае, здабыць яго надзвычай лёгка: варта толькі апусціць вату (бавоўну) на пятнаццаць мінут у халодную, моцнай канцэнтрацыі, азотную кіслату, затым прамыць у вялікай колькасці вады, потым высушыць, і — гатовы піраксілін.

— Сапраўды, няма нічога прасцей, — заўважыў генерал.

— Па-другое, піраксілін зусім не баіцца вільгаці, — казаў далей Барбікен, — і гэта асабліва каштоўная для нас уласцівасць, таму што зараджаць нашу пушку прыдзецца некалькі дзён падрад з прычыны велізарнай велічыні патрабуемага зараду. Па-трэцяе, піраксілін загараецца пры ста сямідзесяці градусах, а не пры двухстах сарака, як звычайны порах. Па-чацвертае, хуткасць яго распаду, г. зн. згарання і выбуху, настолькі вялікая, што можна палажыць яго наверсе кучы звычайнага пораху, і піраксілін увесь згарыць раней, чым порах паспее ўспалымніцца.

— Надзвычайна, — заключыў маёр.

— Але ён дарагаваты… — дадаў генерал.

Гэта глупства! — крыкнуў Мастон.

— Урэшце, піраксілін надае снараду скорасць, якая перавышае ў чатыры разы скорасць звычайнага пораху. Я дадам нават, што калі да піраксіліна дадаць калійнай селітры, дык сіла яго павялічыцца ў яшчэ большай прапорцыі.

— А хіба гэта неабходна? — запытаў маёр недаверліва.

— Я гэтага не думаю, — адказаў Барбікен. — Такім чынам, замест мільёна шасцісот тысяч фунтаў звычайнага буйназярністага пораху, дастаткова загатовіць чатырыста тысяч фунтаў баваўнянага