Старонка:Каб жыць, сьпяваць і не старэць (1931).pdf/17

Гэта старонка не была вычытаная

І я, нібы даўні юнак-пілігрым,
Прыходзіў табе пакланіцца.

Пад гуд аўтабусаў
Я моўчкі стаяў
І ў памяць пра шлях твой пачэсны,
Табе я, мой родны, тады абяцаў
Сьпяяць адвітальную песьню.

І гэтая песьня на сэрцы ў мяне,
І ёй адгукаемся ўсе мы:
І я, і мой брат у чужой старане,
Далёкі гарняк з Бірмінгэму.

Мы верым, што сэрцы ня могуць згараць
І хай мы згарым у імкненьнях,
А будзе натхняць
І другіх запаляць
Імя непаўторнае:
„ЛЕНІН“

1929

|}