Старонка:Каб жыць, сьпяваць і не старэць (1931).pdf/23

Гэта старонка не была вычытаная

Нам гэта ўсё ўсплывала сном,
І нехта, на чужых гасьцінцах,
На маладосьці злой віно
Зьмяніў гульлівае дзяцінства.

І крыўдна робіцца за іх…
За скарбы спадчыны багатай —
Юнацтва нашага агні
Крывёй куплялі ў казэматах.

1929

|}