Старонка:Каб жыць, сьпяваць і не старэць (1931).pdf/27

Гэта старонка была вычытаная

ВЕРШЫ ПРА ПОМСТУ

(Фрагмэнты да поэмы)

І ў новых узбуджаных словах,
І ў новых разьдзелах поэм
Мы помнім эпоху лістовак,
Мы духам падпольным жывем.

І ў новыя дні і прыгоды, —
І ў кожны асьветлены дзень
Ня можам забыцца пра годы
Крывёю залітых падзей.

Часы, калі ноч была грознай,
Тэрорам гразіў рэвольвэр,
Калі гаварылі адозвы
З гэктографаваных папер,

Калі на гурткох нелегальных
Таіўся разбуджаны крык,
І перасьцярогаю дальняй
Ўзьлятала імя — „бальшавік“,