Старонка:Каб жыць, сьпяваць і не старэць (1931).pdf/3

Гэта старонка была вычытаная

КАБ ЖЫЦЬ, СЬПЯВАЦЬ І НЕ СТАРЭЦЬ…

Каб жыць, сьпяваць і не старэць,
Каб бачыць шлях перад сабою —
Сябры, нам трэба паланець
Жывой пясьнярскаю душою.

Слухмянай хваляй праплывуць
Пражытых дзён агні і гулы…
Вякі сумленна панясуць
Жыцьцём запаленую чуласьць.

І там, за засьцілкай зімы,
Прайшоўшы горда шлях суровы, —
Угледзім, можа быць, і мы
Даўно прачутыя асновы.

Таму цяпер, у дыме кроз
Ня варта пець аб лірных струнах
І трэба кроплі дымных сьлёз
Судзіць, як злосьніцкі рабунак.

Нам трэба жыць куды ярчэй,
Жыцьпе кнатою асяродзьдзя.

3