Старонка:Каб жыць, сьпяваць і не старэць (1931).pdf/30

Гэта старонка была вычытаная

І за працу прымемся пільней,
За падмурак гмахаў векапомных…
Ў гэтым радасьць нашых дзён-падзей
Напярэдадні сусьветнай помсты.

1929—1930

Майму пакаленьню

Війся, песьня-грайка,
Ня ціхні ў сэрцы, жар…
Расшпіленая майка,
Мосенжавы твар.

Ня нам, ня нам капацца
Ў завілінах гадоў…
Мы помнім окупацыі
Агонь і кроў.

І калі адновіцца
Апошні бой, —
На ката Балаховіча
Наб‘ем набой.

Нам болей ня прысьніцца
Час гвалту і тугі —
На Доўбара-Мусьніцкага
Набой другі.