Старонка:Каб жыць, сьпяваць і не старэць (1931).pdf/32

Гэта старонка была вычытаная

Трава пачне схіляцца —
І шум яе дайшоў
Інтэрпэляцыю
У сотні аркушоў

Хай сэрца ваша кратае
Злосьць у барацьбе…
Ня ўтрымаць за кратамі
К.П.З.Б.


∗     ∗

Дружная стайка,
Вясёлая сям‘я!..
Слухай, мая майка,
Моладасьць мая.

У бойках ня бывала ты,
Дай-жа мне зарок:
Запомні зьдзек і гвалты,
На захад зрок.

І за ўсе забойствы
Мы ў заветны бой
Выпусьцім з табою
Не адзін набой.

Толькі ня хістацца
І застойваць боль.
Сёнешняя праца —
Таксама набой.