Старонка:Каб жыць, сьпяваць і не старэць (1931).pdf/33

Гэта старонка не была вычытаная

Разбураны
цех
ладзь,
Рыхтуйся на бой!
Кожная цэгла —
Новы набой.

Фабрычныя трубы
Яшчэ падвой!
Кожны шрубік —
Новы набой.

Колгаснаму полю —
Трактараў строй!
Кожны колас —
Новы набой.

Культуру
ўзьнімі на
Высокі прыбой!
Кожная кніга —
Новы набой.

Помні зарок!
Рыхтуйся ў бой!
Вайсковы гурток —
Новы набой.

Працуй і вер —
Гэты дзень прад табой.
І гэты мой верш —
Таксама набой!..

|}

1930