Старонка:Каб жыць, сьпяваць і не старэць (1931).pdf/4

Гэта старонка была вычытаная


Эпоха хоча мець людзей
І людзі гэтыя прыходзяць.

Даўно нам час разблытаць сець
Саюзу з дзікімі вякамі, —
Мы хочам жыць і паланець
З усімі людзкімі правамі.

Нам ставіць даўняе залом,
Нас вабіць хцівае мастацтва.
Ідзе вялікі пералом —
І з гэтым трэба разьвітацца.

Эпоха хоча мець людзей…
Жывых людзей… Эпоха кліча…
Яна сягоньня прыгажэй
За ўсіх Лаур і Бэатрычэ.

Яна варушыць мёртвы сьвет,
Сьмяецца сьмехам бесклапотным,
Яе шматколерны портрэт
Нікім ня ўзяты на палотны.

Забудзем клопаты свае,
Пакінем марныя шуканьні
І ахвяруем для яе
Свае жывыя парываньні.

Шырэй шумі, шырокі край!
Мацней, гамонка ветраў вольных.
Поэт узрушаны, сьпявай,
Калі сьпяваць ты маеш здольнасьць…

4