Старонка:Каб жыць, сьпяваць і не старэць (1931).pdf/8

Гэта старонка была вычытаная

Мы вясну нясем з сабою
Цэлы год —
Вясновы сьмех.
Дыша сьвежаю вясною
Кожны цэх.

Чуеш, край!
Вясёлы май, —
Расхлістаем грудзі маем.
Каляндар ня злоўжывай —
Мы цябе не запытаем.

Сэрца з сэрцам —
Быццам скуты
Думка кратае адна…
На заводы, шахты, гуты
Прышла фабрычная вясна.
Вуліцы гудкамі клічуць:
— За ра-бо-ту, кожны цэх!
І з абліччам
чараўнічым
Лістапад нясе нам сьмех.

Уздымай.
Вясёлы май —
Захвалюем грудзі маем…
Сьветлы край —
Старану
У фабрычную вясну
Убіраем.

1926

|}