Старонка:Казкі і расказы беларусаў-палешукоў.pdf/11

Гэта старонка была вычытаная

ніка і паплыў уверх па рацэ. Лодачнік, яшчэ малады мясцовы селянін, аказаўся цікавым апавядальнікам-паэтам. Ён, лавіруючы на вузкім, крайне няўстойлівым чоўне і аддана працуючы вяслом, у той жа час, безь перапынку расказваў баечкі і імправізаваў даволі доўгія ўрыўкі. Усё гэта ён казаў у вершаванай форме з багатымі рыфмамі. На жаль, рабіць запісы на няўстойлівым чоўне было крайне цяжка. Акрамя таго, гэты непісьменны паляшук-паэт казаў даволі хутка. На мае прапытваньні ён тлумачыў, што ведае ўсе мясцовыя песьні і казкі і што ў яго само сабой „складна“ гаворыцца. У в. Юркавічах я разьвітаўся з арыгінальным паэтам-імправізатарам і больш зь ім ня бачыўся, нават забыў, як яго завуць.

Вось такія ж таленавітыя людзі, нікім незаўважаныя, усё сваё жыцьцё праводзяць у глухіх кутках. Пры іншых умовах, мабыць, яны сталі б нацыянальным гонарам…

А. Сержпутоўскі


С-Петербургъ,
10 февраля 1910 г.