Старонка:Казкі і расказы беларусаў-палешукоў.pdf/171

Гэта старонка не была вычытаная

да́лей. Дак от слу́хайце, раскажу́ вам, атку́ль пашла́ та́я павадэ́нца.

Ко́лись от тут недале́чко жыў адзи́н ве́льми баґа́ты чалавѣ́к. Быў ен таки́ баґа́ты, што й не знаў, кǒлько ў еґо́ дабра́. Але-ж пра́ўду ка́жуць, што нема́ тако́ґо чалавѣ́ка, каб ё́н спрэс быў щасли́вы. Бо кали баґа́т, та хво́ры сам або жǒнка; а як баґа́т и здарǒў, та дзеце́й нема́, або́ е, да неўда́лые ци лихи́ѣ. От ґэ ўсѣ лю́дзи ма́юць яко́е ко́львек неща́сце. На тǒм и свѣт стаи́ць, бо чаґо́-ж бы й жыць, кали́-б не было́ чаґо́ хацѣ́ць? Але́ Бǒґ так даў, што чалавѣ́к за́ўжды ма́е неща́сце й хо́чэ, каб еґо́ не было́. От заты́м и жыве́ ў бедзѣ́ да ўсе чака́е лѣ́пшаѣ жы́дки. Гэ й той баґа́ты чалавѣ́к мнǒґо маў уселя́каґо дабра́, але ў еґо́ штось дзѣ́ци не ґадава́лиса. Нарэ́шце астала́са адны́м-адна́ дачка́ да и та́я яка́ясь неўда́лая. Ена ўжэ была́ ў лѣ́цях, а за́муж нихто́ не берэ́, бо ба́цько ўсе выбира́ў сабѣ́ баґа́таґо да ўда́лаґо зя́ця. Але́ ґдзѣ знайци́ тако́ґо малайца́, каб ё́н быў и баґа́ты, й ґо́жы. Як баґа́ты, та рыла́ты, а як уда́лы да ґо́жы на вид, та ґǒл, як бич.

Паспѣ́ла дзѣ́ўка, бы по́рхаўка, от здае́тца чапни́, дак и разсы́плетца. Вѣ́дамо, пры баґа́цю да ў раско́шы дзѣ́ўка аж пу́каетца — хо́чэ за́муж, а малайца́ нема́. Бо не о́чы-ж драць, кали́ не хо́чуць браць. Мо́о й заты́м абеґа́юць еѣ́, што ена́ адна́ ў ба́цька. Бо лю́дзи ка́жуць, што едына́чка, та ку́рва ци лайда́чка. Дзе́ля таґо́ дзѣ́ла мо́о хто й пасва́таў-бы, але́ кǒжын ду́мае, што баґа́ч зрэкузу́е й не отда́сь дачки́ за бѣ́днаґо. От ґэ й астава́ласа дзѣ́ўка без спо́сабу. Мо́о-б ена́ ґэ ў дзѣ́ўках астала́са й на ўсе жы́це, але́ ось там недале́чко жыў ме́льник. Не то, што-б ве́льми, але ат сабѣ́ тро́хи быў баґа́т ё́н. Вѣ́дамо, ме́льник; ё́н за́ўжды не бѣ́дны, бо не ма́е лихо́ґо ґо́ду: ци зраджа́й, ци не зраджа́й, а ме́льнику бу́дзе. От у таґо́ ме́льника быў дзецю́к. Ужэ-б даўно́ ему́ пара́ было жани́тца, але́ ё́н быў яки́сь неўда́лы й до́ўґо личы́ўса ўсе ещэ́ падшпа́ркам. Але́ ось нарэ́шце ўзду́маў ме́льник жани́ць и сваґо́ сы́на. Засла́ў ё́н сватǒў к дзѣ́ўцы таґо́ баґача нибы́то зварǒк, адно́ж той и зґадзи́ўса атда́ць сваю́ дачку́ за ме́льникаваго сы́на.