Старонка:Казкі і расказы беларусаў-палешукоў.pdf/23

Гэта старонка не была вычытаная

лецѣ́ли чо́рт вѣ́дае куды́. Дрыжы́ць Се́мко пад ла́ваю, не смѣ́е атту́ль вы́паўзци, але́ зирну́ў, ажно́ Янко стаи́ць кале́ еґо́. Узя́ў Янко ба́цька за ру́ку й знǒу ены́ палецѣ́ли. До́ўґо лецѣ́ли ены́ кале́ са́мых зǒрак, чуць не зачапи́лиса за мѣ́сяц, паку́ль не верну́лиса на то́е-ж мѣ́йсцо пад рыж, ґдзѣ Се́мко лежа́ў у кана́ўцэ. — Ну, бацько́, ба́чыў? — пыта́етца Янко. — Ба́чыў, — ка́а Се́мко. — А кали́ бачыў, та й идзи́ з Бо́ґам да ґаспо́ды й раскажы́ други́м. — Сказа́ў Янко й зник. Глядзи́ць Се́мко, ажно́ ё́н усю́ нǒч у кана́ве ў ґрази́ пралежа́ў. Хо́ладно, зуб на зуб не пападзе́. Дрыжы́ць уве́сь, як бы еґо́ тра́сца трасе́. Падня́ўса ґэ́то ё́н, перахрысци́ўса да да ґаспо́ды суну́ў бы хо́рт. Але́ ма́быць с таѣ́ пары́ Се́мко бǒльш не пǒйдзе ў карчму́ й не бу́дзе пиць. Мǒо й ґэ. А ты як ду́маеш?

Пересказалъ Савицкій.

Дер. Чудинъ.



5. Каваль Багатыр.

Жыў сабѣ́ кава́ль з кавалі́хаю. Пабра́лиса ены́ рано, але́ да са́маѣ ста́расці не мѣ́ли дзеце́й. Ве́льми гарава́ли ены́, што не даў Бǒґ им уцѣ́хи. Гǒрно, што ўсѣ́ лю́дзи, як лю́дзи, а тǒлько их пакара́ў Бǒґ. Чаґо́ ня раби́ла кавали́ха, к яки́м варажбитǒм не хадзи́ла, яки́х зелье́ў не пила — ништо́ не памаґа́е. Упра́витца кавалиха з ґаспада́ркаю, пры́дзе й кава́ль з ку́зни, ся́дуць ены́ вечэ́раць, кава́ль и ка́жэ: „нещасли́вые мы з табо́ю, ба́бо! Хто нам на ста́расци вады́ пада́сь? Хто нам во́чы закры́е? Хто нас пахава́е? Хто нас бу́дзе памина́ць?“ Пла́чэ ба́ба й тǒльки ащэ́ ґарє́й ё́й мо́ташно на се́рцы. От раз быў святы́ дзень. Весна́. Чуць зайшло́ со́нцэ. Ве́чар це́плы, паґǒдны. Павечэ́рали кава́ль з кавали́хаю да й пасѣ́ли на пры́зьбе. Седзя́ць ены́ да зави́дуюць, як ґра́юць на заґуме́чы сусѣ́дние дзѣ́ци. Ужэ́ пачало́ цемнѣ́ць, на не́бе заблы́скали зǒрки: хацѣ́ли ены́ йци́ спаць, як ось ба́чаць; паказа́ласа на не́бе ве́льми вели́кая й я́сная зǒрка. — Мǒо гэ́то ду́шачка майґо́ дзиця́ци, — ду́мае кавали́ха. Чуць ена́ гэ́то паду́мала, як та́я зǒрка й пакаци́-