Старонка:Казкі і расказы беларусаў-палешукоў.pdf/8

Гэта старонка была вычытаная

не ўсьведамляе, дзе сканчаецца рэчаіснасьць і пачынаецца выдумка. Гэтакія, напрыклад, расказы пра страхі, пра хаджэньне мерцьвякоў, пра штукі чараўнікоў і т. п.

Народ глядзіць на казачныя эпізоды, як на сапраўдныя былыя падзеі. Не дарма, пры размовах, спасылаюцца на тыя або іншыя паданні, якія перадаюцца ў вядомых казках, апавяданнях і т. п. Гэта нагадвае тыя спасылкі з вобласьці гістарычных фактаў, якія робяць адукаваныя людзі, каб пацьвердзіць свае словы.

Апавядальнікамі выступаюць, вядома, больш здольныя і разьвітыя людзі. Гэта, так сказаць, — інтэлігенцыя. Адны з апавядальнікаў валодаюць выдатным красамоўствам, іншыя вылучаюцца дарам мастацкага пачуцьця і творчасьці, і амаль усе зь іх маюць схільнасьць да філязафаваньня. Укажу на некаторых абдораных апавядальнікаў, ад якіх і запісаныя амаль усе сабраныя тут творы.

У с. Вялікі Рожын Вызьнянскай воласьці, Слуцкага павету, у канцы мінулага стагодзьдзя жыў глыбокі стары, па мянушцы Рэдкі. Паводле яго, ён ніколі не хварэў. Ён дажыў да 115 гадоў. Дарма што стогадовы век, Рэдкі вылучаецца нязвыклай бадзёрасьцю, вясёлым характарам, здольнасьцю расказваць цэлымі гадзінамі казкі, а таксама пра розныя прыгоды і страхі з свайго доўгага жыцьця. Рэдкі, акрамя гаспадаркі, займаўся кастрацыяй быкоў і харчаваўся амаль выключна прадуктамі гэтага рамяства. Кастрацыю ён рабіў з дапамогай разагрэтых жалезных лемяшоў і сьвежыя залозы адразу на вогнішчы троху смажыў і еў. Мясцовыя жыхары кажуць, што такая ежа мела вялікі ўплыў на бадзёрасьць і працягласьць жыцьця гэтага старога. Цудоўна, што Рэдкі амаль да сьмерці не губляў здольнасьці да палавога жыцьця, а разам з тым і радаснага настрою. Рэдкі звычайна заводзіў гутарку на філязофскія тэмы і потым, каб пацьвер-