Старонка:Календарь Сѣверо-Западнаго Края на 1889 годъ.pdf/136

Гэта старонка не была вычытаная

„А й што-жъ гэта за искушення,
Што я, дзѣцюкъ, ўсё гора цярплю?
Бьецца, бьецца, у малойца серца,
Заўнывае у парня заўсягда!
Якъ азьму я развольную пташку,
Развясёлога сабѣ салаўя —
Ляци, ляци, ты мой салавейка,
Ляци на радзиму старану,
На радзимую старонку,
Идзѣ любезная живе.
Сядзь на новенькамъ аконцы,
Запуой пѣсню съ гора нову
Запуой пѣсню съ гора нову,
Распраси про милаю маю!

Альбо гэтакую:

„Граю-граю, вясялюсь,
Нихто майво горушка не знае;
Разлучила, развела
Чужа дальня старана,
Чужа дальняя старуонка
Незнакомая была.
Ой засвѣчу лампадачку
У ўсю сваю цемну ночку —
Гары, гары лампадачка
Гары, гары не сгарай“.

При этомъ мой спутникъ едва не пустился приплясывать подъ вліяніемъ, вѣроятно, выпитой „кватырки“.

Дыкъ здаецца слухаў бы яго, дай годзи, — спраўды, паничику. Ну, дакъ гэто ёнъ мацери й каа: „пашлиць сватоў, д’ Адарки, да й подзи!“… А!! ну, што тутъ ёй рабиць? Вѣдама — баба, яна и зъ аладками ня ўправицца, а ня то штобъ съ гэстакимъ, мась-пане, дзѣцюкомъ. Приходзиць гэта яна да мяне, челамкаецца, дай каа: „Будзь ласкаў, Иванъ, будзь у мяне сватомъ, ничуога зъ Майсеемъ сваимъ ня зраблю: хоче, бачъ, ўзаць Адарку. Шигалеву!“ — Ну, я, якъ той каа, вѣдама, ку: „Добре! буду сватомъ!“ — Иду гэта я до ихъ гасподы. А хлопецъ на знае, куды насъ, сватоў, пасадзиць, бо насъ, прабачайце паничику, двухъ сватоў было: я и дзяцька Ндрей (Андрей). Ну, мы й почали раду радзиць наконта пасагу, да куольки гасцей зваць, ажъ, гаспадыня наставила на стуоль ўсяго ўсялякога: и свинячаго и караўячага, наклала аладакъ, спекла яешню, прине́сла гарѣлки и зачали яны насъ частуваць, якъ гэта заўседы ў добрыхъ людзей ля сватоў бывае. Бо спраўды кажуць: „свату перша чарка, и перша палка“…. И примусу было до́сыць, памалилися мы гэта Богу, подзякували гаспадыни, та й зачали гадаць, ци йсци, ци не йсци; ну, якъ можа, вы й сами вѣдаеце: бабы заразъ дрыва прино́сяць и пачинаюць личиць, ци будзе ў цотъ, ци ў лишку. Ажъ якразъ — ў лишку: знацца нима чаго сядни йсци, а дзѣцюкъ, слухайце адно паничу, пачуў, спужаўся, стаў прасиць, йсци заразъ — Ну, кажу, на треба хлопца мучиць, хадземъ, Ндрей, можа, Богъ поможа“. — Памалилиса Богу, узяў я лусту хлѣба, а дзяцька’ Ндрей пляшку гарѣлки, дай пайшли до Шигаля. Ну, гэта можа вы сами вѣдаеце, — стали мы подъ вакномъ, дай ка’емъ: „Пусцице, людзи добрые, наначъ!“ — А бацьки адказуюць: „Добрае здароўе, хадзеце ў хату!“ — Прыйшли мы гэта ў хату; „добрый вечаръ!“ кажемъ, пляшку паставили, лусту налажили, а Ндрей и каа: „А ци ня маеце ціолушки до продажи?“ — „Маемо и продамо̀, абы купцы!“ адказываюць бацьки — гэта, знацца, што дачку свою хочуць аддаць. Мы вельми были рады, бо як той каа казаў, добре енъ казаў, — свату альбо штаны, альбо па штанамъ. Ну, мы й пытаемъ,