Старонка:Каля тэрасы (1929).pdf/13

Гэта старонка не была вычытаная

зофстваваць, разважаць аб моралі, аб іншых тылавых матэрыях… А мы — франтавікі…

Генадзі. Калі вам так абрыдла ваяваць, — у чым справа? Тады бальшавікі правы — заключайце мір! Ты-ж сам, здаецца, член палкавога камітэту.

Мікола. Я член палкавога камітэту, а ты проста… Бальшавікі хітрыя! Як ты ня ўцяміш, што, па-першае, нам не дадуць заключыць міру саюзьнікі… Па-другое, і гэта галоўнае, як толькі мы скончым вайну і распусьцім усю гэтую ўзброеную мужычую масу па хатах, дык ты ўяўляеш сабе, што будзе?

Генадзі. Я думаю, Ніколя, што ўсё роўна гэта будзе.

Мікола. Што гэта?

Генадзі. Ды тое, чаго ты баішся. Я цяпер чытаю гісторыю францускай рэволюцыі. Павучальна, Ніколя.

Мікола. Ну, і навучайцеся! Нам няма часу. Нашая навука, во! (Паказвае рэвольвэр). А мір трэба заключыць тады, як мы тут крыху організуемся… (Аглядаецца).

ЗЬЯВА III
Тыя-ж і Сысой

Сысой (у шынэлю). Дзень добры, гаспадзін капітан!

Мікола. Добры дзень, гаспадзін ніжні чын.

Сысой (не заўважыўшы іроніі). Мая пляменьніца, Тацяна, тут служыць, у фальварку?

Генадзі. Так, так… (Да Міколы). Дачка садоўніка, памятаеш — Танюша.

Мікола. Добра памятаю, ну дык што?

Сысой. Так што, прышэдшы ў водпуск… самі мы бязьдзетныя, я і Матруна… адна пляменьніца, сястры-нябожчыцы дачка.

Мікола. Нам што да вашага сямейнага стану, гаспадзін…

Генадзі. Тацяна там, у садоўніцкай хаце. (Да Міколы). Садоўнік Піліп памёр месяцы тры таму…

Мікола. Я чуў…

Сысой. Дык пабачыць-бы пляменьніцу…

Мікола (да Генадзія). Клікні праводзіць… Да пляменьніцы дзядзюшку… Я цяпер ня ведаю, якія тут у вас парадкі…

Генадзі. Я праводжу вас, — во сюды можна. (Выходзяць з Сысоем).