Старонка:Каля тэрасы (1929).pdf/19

Гэта старонка не была вычытаная

Мікола. Дзіўлюся нашым памешчыкам, дваранам, усім, хто застаўся за бартом. Як мы скарыстоўваем гэтую знамянітую свабоду? Бальшавікі вядуць агітацыю на ўсю моц. Вынікі на далоні. Петраград ня сёньня—заўтра паўстане.

Іона. Ну? і скіне часовы ўрад?

Мікола. Ясна.

Іона. Слава вышняму! Я заўсёды думаў, што сталіца пакаецца і верне законнага монарха.

Мікола. Што? Што вы, бацюшка? Ха-ха, сталіца скіне Керанскага, каб перадаць уладу бальшавіком.

Барэновіч. Што ты, Ніколя? Ты нас пужаеш!

Мікола. Так, 4-га ліпня юнкеры і казакі выручалі Керанскага… А што ён зрабіў, каб умацаваць свой габінет? — Карнілаў хацеў павесьці справу далей, — вёў войска на Петраград, каб разагнаць Саветы.

Барэновіч. Божа, божа! Няўдача Карнілава гэта ня меншае гора для Расіі, як лютаўская рэволюцыя.

Мікола. Керанскі быў у згаворы з Карнілавым — гэта факт!

Іона. Керанскі за адно з Карнілавым?

Мікола. І спужаўся савету рабочых дэпутатаў — выдаў яго, прыкінуўся ворагам.

Іона. Словам, адрокся, яко апостал Пётра ад Хрыста, — мярзавец!

Мікола. Так! Я і кажу: нам трэба організавацца. Настрой сялянства ясна выражаны. Чыталі 242 наказы сялянскіх дэпутатаў?

Іона. Прызнацца, пасьля таго, як сучасным правіцельствам закрыта газэта „Сьвет“, — ісьціны сьвет, я ня чытаю нічога, — навошта! — Суета-сует і ўсячаская суета!

Барэновіч. Ннда! Я-б сам, бацюшка, з вялікай ахвотай ня чытаў сучасных газэт… Ннда!

Мікола. Вось, вось! Гэта характарна! Мы надта лёгка здалі свае позыцыі! Але мы не акапаліся на новых і нам прыдзецца адступаць і адступаць да самага…

Барэновіч. Ніколя, ты настроены занадта пэсымістычна, хаця вядома…

Мікола. Адступаць да самых асін, на якіх нас павесяць!

Іона. Што вы, што вы, Мікола Васілевіч? Да міне нас чаша сія!