Старонка:Каля тэрасы (1929).pdf/27

Гэта старонка не была вычытаная

ДЗЕЯ ДРУГАЯ

Кавалак панскага парку перад вёскай. Відаць кавалак гумна.
Сысой, ударнік Петрапаўлаўскі, сяляне.


ЗЬЯВА I
Сысой і ўдарнік

Сысой. Ды што там, урэменнае правіцельства“! — Кал ўрэменнае, часова, значыцца, дык і ўхадзі, здавай позыцыю, адступай!

Ударнік Петрапаўлаўскі (з нарукаўнікам, на якім чэрап). Дазвольце, грамадзянін Сысой! А каму здаваць позыцыю?

Сысой. Ну, каму?

Ударнік. Урэменнае правіцельства абрана гасударсьцьвенай думай?

Сысой. Ну, думай!

Ударнік. Пасьля рэволюцыі?

Сысой. Пасьля рэволюцыі!

Ударнік. Значыцца, законна?

Сысой. Ну, законна!

Ударнік. Цяпер, па палажэньню, урэменнае правіцельства павінна здаць уладу Учрадзіцельнаму сабраньню, так?

Сысой. Хай будзе так, дык што?

Ударнік. Вот, значыцца, трэба чакаць! Вось чаму яно і ўрэменнае.

Сысой. Ну, а ўстаноўчы гэты самы збор, што ён будзе рабіць?

Ударнік. Ну! Устаноўчы збор, як вы кажаце! Ён усё установіць і зробіць. Па-першае, дзяржаўны лад: што ў нас павінна быць: монархія ці рэспубліка.

Сысой. Як? Дык ён можа і монархію зноў вярнуць?

Ударнік. Ну, калі, скажам, большасьць Устаноўчага збору захоча монархію, вядома, не самадзяржаўе, а консты-