Старонка:Калісь (1919).pdf/10

Гэта старонка не была вычытаная

ЗЬЯВА IV.
Людвіка, Юрка, Матка.

МАТКА (уходзіць з тале́ркай і міскай). — Вось маеце, пан Ягор, сваю вячэру…

ЮРКА. — Дзякую, панечка…

МАТКА. — Што-ж вы сягоньня так позненька? Работа на хвабрыцы мусіць даўно ўжо скончана?

ЮРКА. — Ме́ў інтарэсы… Заўтра е́ду, панечка.

МАТКА. — Едзеце? Як?.. Куды?.. А як-жаж з кватэрай будзе?

ЮРКА. — Заплачу пані за цэлы ме́сяц і можаце мой пакой аддаць каму іншаму.

МАТКА. — Ну добра… — А як-жаж хвабрыка, работа? кідаеце?

ЮРКА. — Кідаю, пані. Еду на вёску… да радні… Пісалі, просяць, каб прые́хаў пагасьціць.

МАТКА. — Вось гэта добра! Шчасьлівы вы, што маеце куды пае́хаць! Часы цяпе́р такія неспакойныя, — чалаве́к ня ве́дае, што заўтра будзе… Як вы, панок, думаеце, як усё гэта кончыцца?

ЮРКА. — Што-ж, добра скончыцца. Усё добра будзе, як рабочы народ завядзе новы лад.

МАТКА. — Э, які там „новы лад“! Нічога тут не парадзім! Там сіла, там войска, а тут што? — голыя рукі!..

ЮРКА (усьмяхаючыся). — Панечка! Гэтыя голыя рукі — так сама сіла, страшэнная сіла! Гэтыя голыя мазалістыя рукі будуюць і царскі палац, і турму для свайго брата. Гэтыя рукі се́юць хлеб