Старонка:Калісь (1919).pdf/11

Гэта старонка не была вычытаная

і будуюць чыгункі, каб развазіць яго. (З гэстам) Гэтым рукам, панечка, пазволена супачываць толькі адзін раз у тыдні, а што будзе, калі гэтыя рукі ня возьмуцца за работу праз уве́сь тыдзень, а мо‘ праз другі, праз трэці?!.. Што, калі мы іх зложым вось так на грудзёх (гэст) і скажам: давайце нам іншае жыцьцё, давайце, паны, волі, бо дыхаць ужо чым ня маем, давайце, бо вось так стаяць будзем, а да працы ня пойдзем! Падохнем з голаду, а і вы з намі разам падохнеце!..

МАТКА. — Гаварыць, то вы ўсе́ хораша гаворыце… Што-ж калі гэта ўсё толькі гутарка. Ніколі гэтага ня будзе!

ЮРКА (з перакананьнем). — Будзе, панечка!

МАТКА. — Ня будзе!.. Адных пасодзяць у турму, іншых вышлюць, а іншых нават расстраляюць а рэшта — супакоіцца… Шмат сьлёз і крыві толькі дарма праліѐцца — вось, што вы зробіце! І на што каму патрэбны гэтыя ахвяры?!

ЮРКА. — Без ахвяр нічога ня зробіш, пані! Усялякая новая справа вымагае ахвяр. Без ахвяр не абыйшоўся ніякі пераварот… Але!.. але! многія з нас згінуць, многа крыві праліецца, многа ў турмах, або ў ссылцы загубяць сваё жыцьцё, — а ўсё-ж такі наш ве́рх будзе! нашым сыном за тое лягчэй будзе жыць.

МАТКА. — Эх, ня ве́ру! Гутарка, толькі гутарка!.. З матыкай на сонцо кідаецесь! і вось усё! Шкада мне́ вас, пане Ягор! У вас, бачу, так сама, як і ў іншых, у галаве пераве́рнена! Такі малады, такі разумны вы чалаве́к; вы-бы маглі так добра