Старонка:Калісь (1919).pdf/12

Гэта старонка не была вычытаная

наладзіць сваё жыцьцё!.. На мой стары розум, нічога з гэтага ня будзе. Шкада сіл, шкада ахвяр!

ЮРКА. — Не шкадуйце, пані! Жыць для ідэі і нават згінуць з вялікім клічам на вуснах — гэта так сама шчасьце!.. Э, што тут гутарыць, (усьмяхаючыся) мы з вамі ніколі не згаворымся!..

МАТКА (сумна). — Шкада мне́ гэтых матак, сыны каторых так марна што дзе́нь гінуць!

ЮРКА. — І многа яшчэ згіне, пакуль сонцо волі заясьне́е — а ўсё-ж наш ве́рх будзе!

МАТКА. — Эт, вас не пераканаеш! (Зьмяніўшы тон): Дык вы запраўды, значыць, е́дзеце?

ЮРКА. — Еду, пані! (дастае́ грошы). Я вам за паўме́сяца заплаціў ужо, значыцца належыцца яшчэ за паўме́сяца? Так? Крыўды ніякае няма, панечка?

МАТКА (бярэ грошы). Ды не, добра, усё добра… Як раз я пасьпе́ла прад выездам прыгатаваць вашу бялізну.

ЮРКА. А, гатова бялізна? Добра. Колькі нале́жыцца?

МАТКА. — Людвіська! Падай пану Ягору яго бялізну!.. Рубе́ль сорак…

ЮРКА (бярэ бялізну, плаціць). — Вось грошы… Ну, а цяпе́р, панечка, дзякую вам за ўсё, бо не абачымся — я ве́льмі рана е́ду… Выбачайце, калі я зрабіў вам што кѐпскага, і — не спамінайце благім словам… (цалуе яе́ ў руку).

МАТКА. — Пачакайце-ж, трэба вам яшчэ даць рэшты… (ідзе́ на ле́ва).