Старонка:Калісь (1919).pdf/14

Гэта старонка не была вычытаная

ЗЬЯВА VIII.
Матка, пасьля Людвіка.

МАТКА (адна). — Эх, моладасьць, моладасьць! Ве́цер у галаве́ і больш нічога! (іронічна). Хэ-хэ! Яны сьве́т перавернуць уве́рх нагамі! Хэ, сьме́х, дый толькі!

ЛЮДВІКА (уходзіць; нясе́ пасьце́ль і кладзе́ яѐ на канапе).

МАТКА. — Я вазьму лямпу (бярэ лямпу), а ты бяры сьве́чку… Толькі, бач, ня чытай у начы сваіх дурных афішак, бо і вачэй шкада і сьве́чкі шкада! (ідзе́ на ле́ва).

ЗЬЯВА IX.
Людвіка (адна).

ЛЮДВІКА (запаляе сьве́чку і сьце́лець пасьце́ль на канапе). — Добра, ужо добра… (Паўза).

ЗЬЯВА X.
Людвіка і Юрка.

ЮРКА (уходзіць, затрымліваецца каля дзьвярэй).

ЛЮДВІКА (дае́ яму знак, каб стаяў ціха на ме́йсцы, а сама йдзе́ на ле́ва і слухае ля дзьвярэй, ці маці ўжо лягла спаць. Пасьля дае́ знак, што «ўсё добра»).

ЮРКА (падыходзіць бліжэй).

ЛЮДВІКА. — Ну, кажы толкам: куды е́дзеш? на што? ці кане́чна патрэба?

ЮРКА. — Трэба, Людвісечка, трэба! Ахрана напала ўжо на мой сьле́д. Калі-б мяне́ злавілі, ке́пска было-б для мяне́ і дрэнна для справы.