Старонка:Калісь (1919).pdf/22

Гэта старонка не была вычытаная

ЗЬЯВА II.
Матка, Суседка, Людвіка.

ЛЮДВІКА (уходзіць з вуліцы. Да сусе́дки). — Дзень добры, пані!

СУСЕДКА. — Добры дзень! Што-ж чуваць?

ЛЮДВІКА. — Вы-ж пані былі на вуліцы — самі ве́даеце, што чуваць…

СУСЕДКА. — Але… Але…

МАТКА. — Скажы мне́, калі ласка, дзе ты бадзяешся? З дзяўчат ніводная сягодня ня прыйшла, а ты заме́ст памагчы мне́ тут, няма ве́дама дзе цягаешся без патрэбы!

ЛЮДВІКА. — Есьць цяпе́р важне́йшыя рэчы, чымсі прасаваць якуюсь там бялізну… (распрануўшыся, ідзе́ ў пакой на лева).

ЗЬЯВА III.
Матка, Суседка, пасля Людвіка (за сцэнай).

МАТКА (да сусе́дки.) Вось вам!.. Разумненькая! Перавярнуў, ве́даеце, ёй зусім у галаве́ гэты, што кватэраваў у нас калісь — Юрка. Я думала, што гэтыя афішкі і брашуркі будуць, пакуль ён тут будзе, а яго вось, бач, няма, а яна дале́й цягае скульсь розныя папѐркі і лётае па якіхсь сходах, мітынгах, а па начах усё чытае ды чытае!.. Эх, ле́пш мусіць было-б, каб зусім ня ўмела чытаць, чымсі так дзяньгубіць[1] і марнаваць здароў‘е! Вучыцелькай, ці іншай паненкай усё роўна ня будзе.

  1. Марнаваць час.