Старонка:Калісь (1919).pdf/24

Гэта старонка не была вычытаная

ЗЬЯВА VI.
Матка, Людвіка.

МАТКА. — Слухай, ці мая бяда калі колечы скончыцца?

ЛЮДВІКА. — Якая бяда?

МАТКА. — А ну з табой бяда. Я-ж ня ве́даю ні мінуты, ні гадзіны, калі на нас можа зваліцца няшчасьце. Я бачу, што ты спуталася з гэтымі здурэўшымі, з гэтымі рэвалюцыанерамі, (іронічка) з „таварышамі“…

ЛЮДВІКА (стаіць). — Ды кіньце, мама!

МАТКА. — Не, ня кіну! Хто-ж я табе, чужая, ці родная маці, каб мне́ не бале́ла сэрцо, бачучы, што, з табой робіцца. Што ты думаеш, што не́шта вялікае зробіш? Не тваім носам рабілі, і не зрабілі, а толькі марна згінулі.

ЛЮДВІКА. — Ды кіньце, мама!

МАТКА. — Што „кіньце“? Я ей кажу да розуму, хачу яе́ прасьцерагчы, а яна: „кіньце ды кіньце“… Так, так, добра! ня слухай мяне́, а слухай розных сваіх „таварышаў“, яны цябе́ на добрую дарогу вывядуць!.. Мо’ нават бяз шлюбу пачнеш жыць з нейкім з гэтых гарэтыкаў.

ЛЮДВІКА. — Чаго мама да мяне́ сягоньня прычапілася, далібог не разуме́ю?!

МАТКА. — „Прычапілася!“, „прычапілася!“ Гэта-ж як ты мне́ атказаваеш! Бачу, што цябе́ ўжо яны зусім перарабілі на свой капыл: маткі свае́ не паважаеш!.. Людвіська! Ты ўжо ня дзіця! табе́ ўжо 18 гадоў! Ужо пара падумаць аб сабе́. Пара ўжо выйсь-