Старонка:Калісь (1919).pdf/25

Гэта старонка не была вычытаная

ці замуж за якога сталага чалаве́ка… Бо памятай што сапсаваць сабе́ славу ве́льмі лёгка, і тады праз усё жыцьцё пакутаваць будзеш і мяне́ праклінаць, што я цябе́ не сьцерагла.

ЛЮДВІКА. — Не хачу я замуж!

МАТКА. — Бо дурная! (устае́). Эх, Людвіська, Людвіська! Кажу табе́ да розуму хачу выратаваць цябе́, раблю, што магу. Ня слухаеш мае́ рады, — рабі, што хочаш, — сама ўсяму віной будзеш. Э, хэ-хэ! Дачакалася я пацехі на старасьць!.. (выходзіць).

ЗЬЯВА VII.
Людвіка (адна).

ЛЮДВІКА (сьціснуўшы плячмі). — Чаго далібог мама… не разумею (адчыняе пісульку. Зіркнуўшы ў яе́, уце́шылася). А!.. (чытае) „Прыехаў на пару дзён. Сягоньня пабачымся. Твой Юрка“. (кажа): Юрка прые́хаў! Юрачка прые́хаў! (махінальна бяжыць да люстэрка і папраўляе валасы). „Сягоньня пабачымся“… значыць ён хіба сюды прыйдзе? Гм!.. Што тут зрабіць?! (кліча): Мама! Мама!

ЗЬЯВА VIII.
Людвіка, Матка.

МАТКА (ўходзіць). — Чаго хочаш?

ЛЮДВІКА. — Мама!.. Мамачка! Я маю да мамы прозьбу: сягоньня тут да нас не́хта прыйдзе…