Старонка:Калісь (1919).pdf/26

Гэта старонка не была вычытаная

МАТКА (іроніч.). — Мусіць ніхто іншы, як якійсь „таварыш“?

ЛЮДВІКА. — Мама! Я мамы ве́льмі прашу… Мама памятае? — тут у нас кватэраваў Юрка Івашка.

МАТКА. — Дык што? Яго-ж няма.

ЛЮДВІКА. — Мамачка! ён сягоньня прыйдзе. Ен прые́хаў. Ен пісаў.

МАТКА. — Каб нам бяды набрацца — яго-ж паліцыя шукае. Добра, што тады так счасьліва удалося з гэтай рэвізіяй, — не заўсёды так будзе… Чаго-ж ён?..

ЛЮДВІКА. — Ну, так сабе́… у госьці… да знаёмых… Што-ж тут дзіўнага?

МАТКА. — Ага, вось яно што! Значыцца між вамі яшчэ ня кончылася, а ўжо думала… Эй, дзяўчына! усё ты робіш супроць мяне́, усё не паводлуг маіх. думак. Ну што Юрка? Ці-ж гэта муж? Праўда, ён нічога… сымпатычны, разумны, аж дзівота, што просты работнік ды такі вучоны, але што-ж, калі ў галаве пераве́рнена з гэтай рэвалюцыяй!.. (сядае).

ЛЮДВІКА (ня гле́дзячы на матку). — Мама ўсё: муж ды муж, замуж ды замуж! Ці-ж нельга так быць знаёмымі?

МАТКА. — Я даўно ўжо бачыла, што між вамі не́шта было, я-ж не сьляпая, дзякаваць Богу!.. Людвіська! кажы мне́ шчыра, усю праўду: было між вамі што, ці не?

ЛЮДВІКА (я. в.). — Чаго мама хоча?

МАТКА. — Кажы: так, ці не?