Старонка:Калісь (1919).pdf/7

Гэта старонка не была вычытаная

АКТ I.

Па сярэдзіне дзвѐры з шклянымі шыбамі. Забодвух бакоў дзьвярэй вокны на вуліцу. У лѐвай і правай кулісе па адных дзьвярах. З левага боку ля вакна даўгі стол да прасаваньня. Пры правым вакне канапа. З левага боку пры дзьвярах шафа з бялізнай, з правага, напроціў, невялічкі столік. Там і сям крэслы. Вакяніцы зачынены.
Рэч дзеецца ў 1905—6 году.

ЗЬЯВА I.
Матка, Людвіка.

МАТКА. — (сядзіць, п’е́ гарбату з сподачка). Не падабаецца мне́ наш новы кватэрант.

ЛЮДВІКА. — (прасуючы). Чаму, мама?

МАТКА. — Бо якійсь… без парадку. Варочаецца позна ў начы… Няма ве́дама, дзе працуе…

ЛЮДВІКА. — Ен-жа казаў, што на хвабрыцы…

МАТКА. — Ды гдзе? на якой? мала-ж хвабрык? чорт яго ве́дае, можа ён сацыаліст які, ці што?!

ЛЮДВІКА. — Дык што? Або сацыалісты ня людзі?

МАТКА. — Э, якія там яны людзі, пажалься Божа... Каб нам толькі бяды праз яго не набрацца!..

ЛЮДВІКА. — Якое бяды?