Старонка:Калісь (1919).pdf/9

Гэта старонка не была вычытаная

ЮРКА. — А буду, панечка, калі вы былі ласкавы пакінуць для мяне́.

МАТКА. — Пакінула, ве́дама, што пакінула (ідзе́ ў дзьверы на ле́ва).

ЮРКА. — Выбачайце, што нарабіў вам клопату…

ЗЬЯВА III.
Людвіка, Юрка.

ЛЮДВІКА (аглядаючыся на дзьве́ры, праз каторыя выйшла маці). — Ну, што новага?

ЮРКА. — Усё ве́льмі добра… Заўтра пачынаюць баставаць усе́ нашыя гарбарні… Васьмігадзінны дзе́нь работы і павялічэньне платы!

ЛЮДВІКА (паказваючы на пачку). — Што гэта?

ЮРКА. — Нелегальшчына… Адозвы… (выцягавае з кішані не́калькі друкаваных аркушыкаў). Маеш трохі, хавай… Вось толькі сумная справа: трэба нам будзе на не́йкі час расстацца… Сягоньня яшчэ пераначую, а заўтра раніцай е́ду…

ЛЮДВІКА (сумна). — Чаму?

ЮРКА. — Паліцыя ўжо здаецца пранюхала, што я тутака… Апрача гэтага трэба наладзіць работу на правінцыі… Пасылаюць… Правінцыя сьціць… Няма арганізацыі.

ЛЮДВІКА. — Цс!.. Мама йдзе́! (варочаецца да свае работы).