Старонка:Карлік нос 1938.pdf/12

Гэта старонка была вычытаная

вельмі хацелася зварыць для Якава што-небудзь добрае. Агонь пад плітой разгараўся ўсё мацней, на скавародках штосьці шыпела і дымілася, па пакою разносіўся прыемны, смачны пах. Бабуля кідалася то сюды, то туды і раз-по-разу совала ў гаршок з супам свой доўгі нос, каб паглядзець, ці не гатова яда.

Нарэшце, у гаршку штосьці заклекатала і забулькала, з яго паваліў пар, і на агонь палілася густая пена. Тады бабуля зняла гаршок з пліты, адліла з яго супу ў сярэбраную міску і паставіла яе перад Якавам.

— Еш, сынок; -сказала яна.—Паеш гэтага супу і будзеш такі-ж прыгожы, як я. І поварам добрым зробішся - трэба-ж табе ведаць якое-небудзь рамяство. Толькі чароўнай траўкі ты ніколі не знойдзеш.

Якаў не вельмі добра разумеў, што гэтая бабуля мармыча сабе пад нос, ды і не слухаў яе—больш быў занят супам. Маці часта гатавала для яго ўсякія смачныя рэчы, але нічога лепшага за гэты суп яму яшчэ не: прыходзілася каштаваць. Ад яго так добра пахла зеленню і карэннямі, ён быў і салодкі, і кіславаты, і да таго-ж вельмі наварысты.

Калі Якаў амаль ужо даеў суп, свінкі запалілі на маленькай жароўні якоесьці курэнне з прыемным пахам, і па ўсім пакоі паплылі воблакі блакітнаватага дыму. Ён рабіўся ўсё гусцей і гусцей, усё шчыльней і шчыльней ахутваў хлопчыка, так што ў Якава, нарэшце, закружылася галава. Дарэмна ён казаў сабе, што яму час варочацца да маткі, дарэмна