Старонка:Карлік нос 1938.pdf/14

Гэта старонка была вычытаная

выя шкарлупкі расу з кветак, і бабуля толькі яе і піла. А піла яна вельмі многа, так што работы ў ваданосаў было па горла.

Прайшоў яшчэ год, і Якаў перайшоў служыць у пакоі - чысціць падлогі. Гэта таксама аказалася не вельмі лёгкай справай - падлогі-ж былі шкляныя, на іх дыхнеш, і то відаць. Якаў чысціў іх шчоткамі і націраў суконкай, якую накручваў сабе на ногі.

На пяты год Якаў пачаў працаваць на кухні. Гэта была работа ганаровая, да якой дапускалі з разборам, пасля доўгага выпрабавання. Якаў прайшоў усе пасады - ад паваронка да старшага пірожнага майстра - і зрабіўся такім спрактыкаваным і ўмелым поварам, што нават сам з сябе дзівіўся. Чаго толькі ён не навучыўся гатовіць? Пірожныя двухсот сартоў, супы з усіх траў і карэнняў, якія ёсць на свеце, — усё ён умеў прыгатаваць быстра і смачна.

Так Якаў пражыў у бабулі гадоў сем. І вось аднойчы яна надзела на ногі свае арэхавыя шкарлупкі, узяла кастыль і карзіну, каб ісці ў горад, і загадала Якаву да свайго звароту аскубці курыцу, начыніць яе зеленню і добра падрумяніць. Якаў зараз-жа ўзяўся за работу. Ён адкруціў птушцы галаву, ашпарыў яе ўсю кіпятком, спрытна аскуб з яе пер'е, выскраб скуру, так што яна зрабілася далікатная і бліскучая, і вынуў унутранасці. Потым яму спатрэбіліся травы, каб начыніць імі курыцу. Ён пайшоў у кладоўку, дзе захоўвалася ў бабулі ўсякая зелень, і ўзяўся адбіраць тое, што яму было патрэбна. І раптам ён убачыў у